Грамадства

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь

Генпракуратура Беларусі адхіліла запыт аб выдачы прарасійскага літоўскага дзеяча Антанаса Кандротаса, вядомага як Цэлафанас. У Літве яму прызначанае пазбаўленне волі. На яго таксама выдадзены еўрапейскі ордар на арышт.

Кандротас-Цэлафанас расказаў на беларускім тэлебачанні пра гаротнае становішча ў Літве, катастрафічныя наступствы ад санкцый супраць Беларусі і што Літве не хапае лукашэнкаўскай дыктатуры

Пра адмову беларускіх уладаў Міністэрства юстыцыі Літвы праінфармавала Каўнаскі акруговы суд, паведамляе LRT.

Прычыны адмовы ў паведамленні не называюцца.

Віцэ-міністр юстыцыі Марцінас Дабравольскіс заявіў, што Літва працягвае дамагацца выканання прысуду.

Еўрапейскі ордар на арышт Каўнаскі акруговы суд выдаў 29 чэрвеня 2026 года. Паводле Дабравольскіса, гэты дакумент дазваляе затрымаць Кандротаса, калі той апынецца на тэрыторыі ЕС або краін-партнёраў.

Літовец Антанас Кандротас-Цэлафанас, якога беларускія прапагандысты, па іх словах, «эвакуявалі» з Літвы, ужо даў беларускаму тэлебачанню «інтэрв’ю без цэнзуры і аглядкі».

Ён выступаў супраць прысутнасці беларусаў у Літве, абражаў Ціханоўскіх і пагражаў дамагчыся іх высылкі ў Мінск. У выніку ў Беларусь, ратуючыся ад зняволення, з’ехаў сам, хоць меў абавязак не пакідаць Літву.

На момант уцёкаў у Беларусь Кандротас меў прысуд да рэальнага зняволення, які яшчэ не ўступіў у законную сілу праз працэсы апеляцыі. Гэта справа аб беспарадках каля Сейма ў 2021 годзе. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць