БЕЛ Ł РУС

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне

9.11.2026 / 16:11

Баляслаў Ліманоўскі

Связаная з расійскімі спецслужбамі групоўка APT29 (вядомая таксама як Cozy Bear ці Midnight Blizzard) выкарыстоўвае легітымныя і скапіяваныя сайты, каб непрыкметна красці даныя з неабноўленых смартфонаў на базе iOS і Android.

Фота: Stock Catalog/flickr.com/CC BY 2.0

Як высветлілі аналітыкі кампаніі Sekoia ў сярэдзіне кастрычніка 2026 года, зламыснікі ўбудавалі шкоднасны код на рэальныя і падробленыя рэсурсы ў ЗША, Украіне, Чэхіі і Балгарыі, паведамляе партал Cybersecuritynews.

Атака ішла трыма шляхамі: праз прамое заражэнне сайтаў (у прыватнасці, украінскай газаздабыўной кампаніі і вайсковага партала ў Балгарыі), стварэнне фішынгавых копій (напрыклад, сайта гатэля Raffles London у Вялікабрытаніі побач з Міністэрствам абароны) і ўзлом украінскага SEO-трэкера Plerdy, праз які скрыпт UltimateFingerprinter трапіў на тысячы іншых пляцовак.

Калі карыстальнік са старой версіяй сістэмы заходзіць на такі сайт, схаваны ў бібліятэцы AngularJS скрыпт правярае прыладу і запускае адпаведны ланцужок эксплойтаў. На старых iPhone (ад iOS 16.0 да iOS 18.5) з дапамогай набору эксплойтаў DarkSword хакеры могуць выкрасці файлы cookie, паролі з Keychain, базы даных WhatsApp і Telegram, фота, кантакты і файлы з iCloud Drive. Актуальная версія iOS — 27.

На смартфонах Android з браўзерам Chrome версій 139—145 шкоднасная праграма AndroSnitch збірае захаваныя лагіны, гісторыю праглядаў і налады Wi-Fi, пры гэтым чамусьці абыходзячы мадэль Samsung Galaxy S25 Ultra. Актуальная версія Chrome — 156.

Усе скрадзеныя даныя адпраўляюцца на сервер хакераў без замацавання ў сістэме, што сведчыць пра аператыўны збор выведвальнай інфармацыі, у першую чаргу супраць дыпламатаў і вайсковага сектара. Паколькі атака выкарыстоўвае ўжо вядомыя ўразлівасці, адзіны надзейны спосаб абароны — гэта тэрмінова абнавіць iOS і браўзер Chrome да апошніх версій або замяніць прылады, якія больш не падтрымліваюцца вытворцамі.

Каб абараніць свой смартфон ад падобных атак, спецыялісты раяць трымацца некалькіх правілаў:

Чытайце таксама:

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты

Каментары да артыкула