Свет

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Халадзільнае абсталяванне трох рэгіянальных банкаў крыві ў Францыі пацярпела ад кібератакі ў ноч з нядзелі на панядзелак, у той самы час, калі хакеры атакавалі супермаркеты ад Швецыі да Бельгіі, піша Reuters.

Атака адбылася ў ноч на 2 лістапада — адначасова з узломамі халадзільнага абсталявання ў супермаркетах некалькіх еўрапейскіх краін.

Паводле Міністэрства аховы здароўя Францыі, у цэнтрах службы крыві EFS пацярпелі некаторыя сістэмы кантролю і кіравання халадзільнымі камерамі.

Прадстаўніца EFS Шарлі Дзюбуа патлумачыла, што ў цэнтрах кругласутачна ёсць супрацоўнікі, бо кроў можа спатрэбіцца ў любы момант. Калі сістэмы падалі сігналы пра праблемы, персанал перанёс запасы ў халадзільнікі, якія не былі падлучаныя да сеціва.

Да 4 лістапада сітуацыю ўзялі пад кантроль. Аддалены доступ да пацярпелага абсталявання адключылі. Спецыялісты высвятляюць, як адбыўся ўзлом, якія прылады ён закрануў і калі іх можна будзе бяспечна вярнуць у працу.

Прыкладна ў той жа час хакеры ўмяшаліся ў працу халадзільнікаў у крамах васьмі еўрапейскіх краін. Праз павышэнне тэмпературы гандлёвым сеткам давялося выкінуць вялікую колькасць прадуктаў.

Хто стаіць за гэтымі нападамі, пакуль высвятляюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць