На будаўніцтва арэнднага жылля выдзеляць дадатковыя грошы
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб пералічэнні сродкаў і бюджэтным фінансаванні». Дадатковыя грошы з бюджэту накіруюць на будаўніцтва арэнднага жылля, узвядзенне аб’ектаў інфраструктуры, а таксама рамонт і пракладку дарог.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Раней паведамлялася, што ў Беларусі плануюць істотна павялічыць долю арэнднага жылля ў агульным аб’ёме будаўніцтва — да 30%.
Цяпер у краіне налічваецца каля 165 тысяч памяшканняў арэнднага жылля. Аднак больш за 15 тысяч з іх пустуюць звыш паўгода, бо патрабуюць капітальнага рамонту або руйнавання.
Акрамя таго, улады прапрацоўваюць магчымасць выкупу арэнднага жылля, якое прадпрыемствы пабудавалі для сваіх супрацоўнікаў. Такое права могуць атрымаць работнікі пасля дасягнення пэўнага стажу працы.
Летась Лукашэнка ўжо падпісаў указ, які дазваляе прадстаўнікам найбольш запатрабаваных прафесій выкупляць арэнднае жыллё.
Чытайце таксама:
Улады збіраюцца зменшыць колькасць аўкцыёнаў пры продажы арэнднага жылля
Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады
«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё
Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую
У Мазыры жыллё, якое планавалася для льготнікаў, зрабілі арэндным