БЕЛ Ł РУС

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа

7.11.2026 / 17:13

Nashaniva.com

У каментары «Радыё Рацыя» адносна вынікаў нядаўніх выбараў у Кангрэс ЗША ветэран беларускага руху Зянон Пазняк сярод іншага адказаў на пытанне, ці можа пасля перамогі на выбарах у Кангрэс Дэмакратычнай партыі і меркаванае ўзмацненне антырасійскай рыторыкі пасля таго прывесці да новых санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з Расіяй.

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

Зянон Пазняк не бачыць нічога заганнага ў тым, што з пуцінскай Расіяй супрацоўнічаюць нават прадпрыемствы беларускага ВПК кшталту Мінскага завода колавых цягачоў, і выказвае ўпэўненасць, што ягоную думку падзяляюць і за акіянам:

«Калі гэта будзе з гледзішча нейкай такой штомінутнай палітыкі, то можа быць, але сумняваюся. У амерыканскім Кангрэсе даволі сур'ёзныя людзі, і дэмакраты, і рэспубліканцы. 

Тое, што Лукашэнка, Беларусь гандлюе з Расіяй, Пуціным — то гэта нармальная справа. Ён гандляваў і 10, і 15 гадоў [таму], і пры Савецкім Саюзе даваў [прадукцыю] МЗКЦ і гэтак далей. Звычайны гандаль.

А тое, што прышпільваецца, што гэта дапамога ў вайне — дык і малако, і масла калі пастаўляць у Расію, то можна лічыць, што гэта дапамога Расіі. 

Але ёсць дакладнае заканадаўства, прынятае ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, гэта ўсё прапісана.

Гэта ўсё палітыканства, палітычнае глупства. Беларусь не пастаўляе ні танкі, ні самалёты, ні кулямёты, ніякую зброю. І не ўдзельнічае ў вайне. Таму гэта элемент прапаганды. 

І паколькі ў Кангрэсе Штатаў сур'ёзныя палітыкі, то не думаю, што яны на гэтую прапаганду будуць паддавацца. Хаця цалкам верагодна, што сітуацыя можа схіліцца ў такі бок, што нейкія абмежаванні могуць быць прынятыя. Але паўтараю, што галоўную ролю тут выконвае выканаўчая структура — Дональд Трамп».

Чытайце таксама:

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк

Каментары да артыкула