Грамадства130130

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк напісаў у сваім тэлеграм-канале «некалькі простых слоў для беларусаў, якія разумна назіраюць рэчаіснасць». У іх ён выказаў сваё стаўленне да нядаўняй здзелкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і пашкадаваў, што «тут не атрымалася паразумення з кіраўніцтвам Украіны».

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

На думку Зянона Пазняка:

«Левая нянавісць супраць Прэзідэнта Трампа зацягвае заўзятараў мацней, чым футбольнае першынства. Тым больш што заўзятарства ірацыянальнае. Цяпер якраз чарговая ўспышка папулісцкай нянавісці».

Ён цалкам падтрымлівае жаданне Трампа вырашыць іранскае пытанне і прымусіць Іран адмовіцца ад стварэння ядзернай зброі. Зянон Пазняк лічыць, што вайна з Іранам складваецца на карысць амерыканскага прэзідэнта:

«Калі б Іран завалодаў атамнай зброяй, пытанне яго аднаасобнага кантролю над [Армузскім] пралівам было б вырашана. Флот ЗША цяпер кантралюе праліў, і ваенныя падзеі ідуць дастаткава прадумана. Вытрымка і паслядоўнасць прэзідэнта Трампа тут таксама заўважныя».

Але ў той жа час Пазняк прызнае, што не на карысць адміністрацыі Дональда Трампа складваецца пытанне, таксама звязанае з гэтай вайной: «гэта павышэнне цаны на нафту, бензін і асабліва на дызель (бо звязана найперш з гандлем, з транспартам, з вытворчасцю і сельскай гаспадаркай ЗША)».

І гэта ўжо мае дачыненне да спраў нашага рэгіёна, палітыку Трампа адносна якога Зянон Пазняк разгорнута тлумачыць: 

«Патрабаванні ЗША да Украіны (асабіста Зяленскага) — не бамбардаваць расейскія рафінэрыі. (Можна, значыцца, бамбардаваць усё, толькі не нафтаперагонныя заводы, бо гэта ўдарыць па сусветных цэнах на паліва, і перш за ўсё па ЗША).

Фактычна, патрэбна была двухбаковая дамова аб правілах вядзення вайны. На жаль, тут не атрымалася паразумення з кіраўніцтвам Украіны, і Прэзідэнт Трамп, быццам бы каб збіць высокую ўнутраную цану на дызель перад прамежкавымі выбарамі, пайшоў на часовае пагадненне аб закупах мізера расейскага дызелю.

(Іронія ў тым, што расейцы самі закупаюць дызель, і пагадненне выглядае прапагандысцкім. Прытым ніякага рэальнага ўплыву на Украіну, гэтак жа як і на Амерыку, яно мець не будзе, і Трамп тое ведае).

Тым не менш, рашэнне як бы рацыянальнае. Наколькі яно паўплывае на цану паліва, і асабліва на электаральныя паводзіны амерыканцаў, даведаемся праз месяц.

Але магчыма, што Прэзідэнт Трамп у стылі сваёй не надта зразумелай для іншых «бурлескнай» палітыкі рэальна сам адмовіцца ад яго ды прапануе іншую нечаканасць. Але пакуль што сусветная цана на нафту круціцца вакол становішча ў Армузскім праліве».

Каментары130

  • Ryhor
    14.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Цьху
    14.10.2026
    Пазняк знайшоў рацыю ў дзеяннях лапідарнага Трампа па набыццю дызеля ў крамля на мілльёны даляраў, якія ў выніку крэмль накіруе на вайну, каб яшчэ болей забіваць украінцаў. Да такога крывадушша ды важдзівізма нават не ўсе лукашысты яшчэ апусціліся.
  • Axe
    14.10.2026
    Калі ўжо ня ведаеш як апраўдаць гэтую дзічыню.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць