БЕЛ Ł РУС

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны

7.11.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што рэферэндум аб уступленні краіны ў Еўрапейскі саюз у 2003 годзе быў сфальсіфікаваны. Пра гэта ён сказаў падчас адкрыцця «Школы сацыял-дэмакратыі», арганізаванай ягонай партыяй Smer, не прывёўшы, аднак, ніякіх доказаў, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Роберт Фіца. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Фіца прызнаў, што ўступленне ў ЕС суправаджалася ў Славакіі вялікім энтузіязмам і высокімі чаканнямі, але сцвярджаў, што вынікі галасавання нібыта былі змененыя. Паводле яго слоў, яны былі настолькі блізкімі, што ў іх нібыта ўнеслі пэўныя карэктывы, каб атрымаць чаканы вынік і дазволіць Славакіі далучыцца да Еўрасаюза. Аднак жа ніякіх падрабязнасцяў або доказаў на карысць гэтай версіі ён не прывёў.

На момант рэферэндуму партыя Smer знаходзілася ў апазіцыі, але падтрымлівала ўступленне краіны ў ЕС. Фіца заявіў, што без падтрымкі тагачаснай апазіцыі, у тым ліку Smer і яе тагачаснага лідара Уладзіміра Меч'яра, рэферэндум не быў бы паспяховым.

Галасаванне прайшло ў маі 2003 года. Яўка склала 52,15%, а амаль 94% удзельнікаў падтрымалі ўступленне Славакіі ў Еўрасаюз. Гэты рэферэндум застаецца адзіным паспяховым у гісторыі краіны: іншыя галасаванні не набіралі неабходнай большасці галасоў выбаршчыкаў.

Чытайце таксама:

Славакія і Венгрыя адмовіліся фінансаваць новую пазыку Украіне ад ЕС на 2027 год

Упершыню за 6 гадоў у Славакіі з'явіўся беларускі пасол

Роберт Фіца назваў хлуслівай публікацыю, што ён нібыта кепска выказваўся пра псіхалагічны стан Трампа

Каментары да артыкула