БЕЛ Ł РУС

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія-НАТА

8.11.2026 / 19:51

Nashaniva.com

Еўропа разам з Украінай настойвае, што спачатку павінна быць спыненне агню.

Фота: Ryan Murphy/Getty Images

У аўторак у Абу-Дабі пройдзе трохбаковая сустрэча ЗША, Украіны і Расіі, якую арганізаваў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША і яго зяць Джарэд Кушнер. На ёй пачнуць абмяркоўваць кампрамісы для спынення агню. Кушнер спалучае гэта з ідэяй шырокіх перамоваў Расіі і Еўропы пра пасляваенную бяспеку кантынента. Узорам для яго служыць Савет Расія—НАТА, работу якога прыпынілі ў 2014 годзе, піша Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Сярод мэтаў такога дыялогу Кушнер пералічвае рэгулярныя кансультацыі па бяспецы, надзейныя каналы сувязі на выпадак крызісаў, вялікую ваенную празрыстасць, узаемныя меры па зніжэнні рызыкі эскалацыі і стварэння асновы для доўгатэрміновай бяспекі і стабільнасці ў Еўропе.

Кушнер хоча весці абодва трэкі адначасова. Еўропа разам з Украінай настойвае, што спачатку павінна быць спыненне агню, а ўжо потым дамова пра архітэктуру бяспекі. Еўрапейскія чыноўнікі гатовыя да дыялогу з Расіяй, але папярэджваюць, што перамовы будуць цяжкімі.

Пуцін, як пішацца, нібыта з энтузіязмам успрыняў ідэю агульнаеўрапейскага плана бяспекі на сустрэчы з Уіткафам 21 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада

Каментары да артыкула