Свет33

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада

Сустрэча будзе прысвечаная «пасляваенным мерам бяспекі, дээскалацыі.

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф падчас візіту ў Маскву ў пачатку верасня 2026 года. Фота: Mikhail Metzel / Pool Sputnik Kremlin via AP

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада. Час і месца правядзення перамоваў паведаміў у сацыяльнай сетцы X спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, піша Бі-бі-сі.

Паводле яго слоў, сустрэча будзе прысвечаная «пасляваенным мерам бяспекі, дээскалацыі, гуманітарным намаганням і наступным крокам на шляху да міру».

Чакаецца, што на гэтым тыдні амерыканскія перамоўшчыкі сустрэнуцца ў Бруселі з прадстаўнікамі Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЕС і НАТА, каб абмеркаваць гарантыі бяспекі для Украіны, пасляваенную архітэктуру бяспекі Еўропы і эканамічныя магчымасці для падтрымкі аднаўлення Украіны, дадаў Уіткаф.

«Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці развіць прагрэс, дасягнуты ў Кіеве, Осла і Санкт-Пецярбургу, на шляху да ўсёабдымнага і трывалага мірнага пагаднення, якое забяспечыць доўгатэрміновую бяспеку для будучых пакаленняў», — напісаў спецыяльны пасланнік Дональда Трампа.

У кастрычніку Уіткаф сустракаўся ў Осла з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, пасля чаго адправіўся ў Санкт-Пецярбург на перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Апошнія перамовы паміж Расіяй і Украінай пры пасярэдніцтве ЗША адбыліся ў лютым гэтага года — перад пачаткам вайны ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

Каментары3

  • Язэп Прымуць
    03.11.2026
    У́краіну заахвоцяць плаціць кантрыбуцыю луке .
  • Why
    03.11.2026
    Рэпарацыі плаціт Кіеу́ ?!
  • Не разумею мінусоўкі
    03.11.2026
    першых двух каментароў. Ананімныя непадабатары, паясніце ўжо, што там будуць абмяркоўваць, апрача ўкраінскіх рэпарацый (тэрытарыяльных ці якіх яшчэ) фээсбарху ўсярусі за годнасць, зняважаную нежаданнем здаць сталіцу за тры дні.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць