БЕЛ Ł РУС

Пераклалі на беларускую «Бывай, зброя» Хэмінгуэя

9.11.2026 / 13:05

Nashaniva.com

Выдавецтва «Папуры» анансавала выхад з друку рамана Эрнэста Хэмінгуэя «Бывай, зброя». Гэта першы пераклад твора з англіскай на беларускую, яго зрабіў Сяржук Мядзведзеў.

«Бывай, зброя» (A Farewell to Arms) — адзін з самых вядомых твораў Эрнэста Хэмінгуэя ўпершыню быў апублікаваны ў 1929 годзе. Раман апавяае пра каханне, выбар, чалавечнасць і цану пачуццяў у звар’яцелым свеце.

Дзеянне разгортваецца падчас Першай сусветнай вайны ў Італіі. Галоўны герой, амерыканец Фрэдэрык Генры, служыць у санітарных войсках і паступова на ўласным досведзе пераконваецца ў бесчалавечнасці і бессэнсоўнасці вайны.

Кнігу неўзабаве можна будзе набыць у кнігарнях у Менску, а таксама замовіць праз маркетплэйсы.

Чытайце таксама:

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве

Каментары да артыкула