БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам

9.11.2026 / 17:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ўспомніў пра сваё ранейшае даручэнне аб стварэнні міні-пякарняў у невялікіх населеных пунктах Беларусі і патрабуе ад чыноўнікаў яго выканаць. Пра гэта ён заявіў на працоўнай нарадзе ў Шклове.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Падчас сустрэчы Лукашэнка спытаў старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку, колькі міні-пякарняў — дзяржаўных і прыватных — было створана паводле яго даручэння.

Кіраўнік рэгіёна адказаў, што хлеб і выпечка ёсць у гандлёвай сетцы «Карона», якая працуе ў раёне, а таксама ў крамах спажывецкай кааперацыі.

Лукашэнку, аднак, такі адказ не задаволіў. Маўляў, наяўнасць хлеба ў звычайных крамах і праца пякарні, дзе на месцы выпякаюць свежую прадукцыю, — розныя рэчы. Як ён лічыць, невялікія пякарні ў вёсках і аграгарадках патрабуюць нязначных выдаткаў, а таму могуць быць арганізаваныя як дзяржаўнымі прадпрыемствамі, так і прыватнымі ініцыятывамі. Пры гэтым у краіне нібыта ёсць ад 100 да 200 населеных пунктаў, дзе такія пякарні неабходныя. 

Кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыю Крутому даручана ўзяць пытанне пад кантроль. Лукашэнка заклікаў распрацаваць планы развіцця мясцовай інфраструктуры, прадугледзеўшы, дзе трэба пабудаваць крамы, малочнатаварныя комплексы, а дзе — арганізаваць выпечку свежага хлеба.

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа

Каментары да артыкула