Грамадства1010

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Што за маладыя дзяўчаты былі разам з ім?

Скрыншот відэа: БелТА

Аляксандр Лукашэнка ў доме ў Александрыі сек дровы ў атачэнні эскорту.

Кампанію Лукашэнку склалі набліжаны да яго бізнэсмен Сяргей Цяцерын, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант і яго асабістая доктарка Святлана Канашэнка. А таксама тры маладыя дзяўчыны. Раней яны ўжо з'яўляліся побач з палітыкам.

Скрыншот відэа: БелТА

Бліжэй за ўсё да Лукашэнкі стаіць Валерыя Марозава. Калісьці яна працавала доктаркай у паліклініцы №2 Барысава. У 2024 годзе дзяўчына перамагла ў конкурсе прыгажосці ў Барысаве, а ў наступным годзе паспрабавала прабіцца на «Міс Беларусь». 

Іншая спадарожніца — 28‑гадовая Уладлена Зайцава, былая інспектарка мытні. Яе прыкмецілі пасля ўдзелу ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021». Ужо ў снежні таго ж года яна танчыла з Лукашэнкам на Рэспубліканскім балі моладзі.

Трэцця дзяўчына — 22-гадовая Настасся Казырыцкая. Упершыню яна з'явілася з Лукашэнкам на навагоднім балі 2022-2023. Настасся ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь — 2021». Былая бухгалтарка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, у 2024 годзе ўжо значылася асістэнткай па забеспячэнні дзелавога пратакола ўпраўлення дзяржаўных, афіцыйных і культурных мерапрыемстваў Нацыянальнай школы прыгажосці.

Каментары10

  • R
    08.11.2026
    Калі побач стаіць артыкул пра заробкі на Onlyfans, неяк і язык не паварочваецца асуджаць прастарэлага дыктатара. Кожны зарабляе (і забаўляецца) як можа!
  • Я
    08.11.2026
    На другiм фота - стары дзед з кiём.
  • Жнівень
    08.11.2026
    Капялюш файны )

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць