БЕЛ Ł РУС

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве

9.11.2026 / 18:12

Nashaniva.com

Музыка і грамадскі дзеяч Сяргей Доўгушаў паведаміў пра сваё рашэнне закрыць Дом творцаў і Беларускі шэлтар у Варшаве.

Фота: архіў Сяргея Доўгушава

«З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-дабрачыннай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям’ёй і блізкімі», — так аргументаваў Доўгушаў сваё рашэнне.

Шэлтар для патрэб вызваленых палітвязняў ён адкрыў напрыканцы мінулага года, грошы на першыя яго патрэбы збіралі талакой. 

«Я думаю, кожны памятае і ўзгадвае тую дапамогу, тыя месяцы бясплатнага пражывання ў нашых дамах. Усю тую сяброўскую дабрыню, утульнасць, хатнія, часам вельмі творчыя сустрэчы і вечары. Хай усё гэта застанецца ў цёплых, шчырых і добрых успамінах», — піша Сяргей Доўгушаў, цёпла падзякаваўшы ўсім, хто быў да гэтага тым ці іншым чынам датычны.

Пры гэтым фундацыя «Дом творцаў», як ён запэўнівае, будзе існаваць далей разам з іншымі творчымі праектамі. Фізічна Дом творцаў у Варшаве існаваў з 2021 года: у ім дзеячы беларускай культуры, якім была патрэбная дапамога, маглі жыць некалькі месяцаў.

Чытайце таксама:

У Варшаве адкрылі яшчэ адзін шэлтар для палітвязняў — грошы сабралі за некалькі дзён

Дом творцаў у Варшаве аказаўся пад пагрозай закрыцця

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Каментары да артыкула