Грамадства44

У Варшаве адкрылі яшчэ адзін шэлтар для палітвязняў — грошы сабралі за некалькі дзён

Музыка Сяргей Доўгушаў загарэўся ідэяй зрабіць шэлтар для былых палітвязняў, выдвараных з Беларусі. Грошы на праект атрымалася сабраць праз фэйсбук — першыя жыхары ўжо засяліліся ў дом.

Фота: архіў Сяргея Доўгушава

Сяргей вырашыў зладзіць шэлтар, калі пабачыў навіны пра вызваленне снежаньскай групы палітвязняў: нагадаем, тады за межы Беларусі выдварылі 123 палітвязняў. Для Доўгушава гэта не першы досвед такой працы. Чатыры гады таму мужчына заснаваў у Варшаве «Дом творцаў» — дзеячы беларускай культуры, якім патрэбная дапамога, могуць там жыць некалькі месяцаў.

У выпадку з шэлтарам яму пашчасціла, бо своечасова знайшлося памяшканне па нізкім кошце:

«Гэты дом знаходзіцца ў вельмі добрым раёне Варшавы, сярод леса, арэнда каштуе няшмат. Трэба было толькі хутка прыняць рашэнне. Я запусціў збор, і за 3‑4 дні мы сабралі дастаткова, каб пакрыць першыя выдаткі, заплаціць за тры месяцы арэнды».

Фота: архіў Сяргея Доўгушава

У шэлтар ужо засялілі першых пастаяльцаў, гэта пяць былых палітвязняў з групы вызваленых 13 снежня. Плануецца, што былыя палітвязні змогуць жыць у шэлтары да двух месяцаў.

У доме пяць пакояў, сяліць былых палітвязняў будуць па два чалавекі на пакой. Таксама ёсць планы ладзіць у шэлтары заняткі па арт-тэрапіі — для гэтага там ёсць добрае памяшканне.

У Доўгушава і іншых актывістаў атрымаўся праект, зроблены цалкам на ахвяраванні беларусаў:

«Гэта паказвае, наколькі беларусы салідарныя, як мы ўключаемся, калі здараецца бяда ці калі трэба камусьці дапамагчы. Шмат людзей рэагавала, шмат людзей удзельнічала. Нехта заданаціў нават дзесяць злотых — маўляў, выбачайце, у мяне зусім няма грошай, але я хачу паўдзельнічаць».

Фота: архіў Сяргея Доўгушава

Беларусы таксама ахвяруюць некаторыя рэчы, каб абсталяваць шэлтар — ад чайнікаў і патэльняў да ложкаў і матрацаў.

«Будзе вельмі круты прыклад, калі атрымаецца закрыць патрэбы шэлтара на год проста праз тых беларусаў, якія здольныя ахвяраваць. Сума не вельмі вялікая, арэнда каштуе 1600 еўра на месяц, яшчэ ёсць камуналка і іншыя выдаткі. За год выходзіць недзе 24 тысячы еўра. Калі атрымаецца знайсці такую суму, гэты шэлтар год будзе жыць», — разважае Доўгушаў.

Інфармацыю пра тое, як можна дапамагчы шэлтару, Сяргей публікуе на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • не такі, як ёсць
    25.12.2025
    Хіба 30 мільёнаў еўра не дастаткова для новага шэлтара, трэба каб людзі грошы збіралі?
  • Гуманiтарый
    25.12.2025
    2 к эура на хостал для 5 чалавек - норм бiзнэс!
  • Без палева
    25.12.2025
    Раздайце тыя 200 эура на чалавека i людзi самi уладкуюцца!

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць