БЕЛ Ł РУС

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе

10.11.2026 / 13:02

Nashaniva.com

 Раней паведамлялася, што яна памерла ў Севастопалі

Аляксандра Казаравіцкая памерла ва Уладзікаўказе, высветліла «Новая газета Еўропа». Гэта пацвердзіла яе сяброўка Ірына Сальнік.

Паводле інфармацыі выдання, Казаравіцкая так і не даехала да Крыма. Дзе яе затрымалі, у якім СІЗА ўтрымлівалі і як яна апынулася ва Уладзікаўказе — невядома.

Іншая сяброўка выкладчыцы, Ганна Зяленская-Сумкіна, расказала, што, паводле слоў знаёмых, Казаровіцкую знайшлі мёртвай у прыватным доме. Яе блізкія не вераць у версію пра самагубства.

Датай смерці назвалі 24 кастрычніка. Цела даставілі бацькам у Севастопаль, дзе Казаавіцкую пахавалі 3 лістапада.

Раней пра смерць Казаравіцкай паведаміла харкаўская моўная школа «Прафесіянал», сузаснавальніцай якой яна была. «Яе забіла Расія», — гаварылася ў публікацыі школы.

Паводле слоў калег, летам 2026 года Казаравіцкая паехала ў Севастопаль, каб дапамагчы бацькам прадаць кватэру і пераехаць у Турцыю, дзе яна апошнім часам жыла разам з мужам.

Выкладчыцу затрымалі сілавікі пасля таго, як у яе знайшлі перапіску з валанцёрам, якая вялася яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Як расказвалі калегі, Казаравіцкая правяла тры месяцы ў адзіночнай камеры ў чаканні суда. Паводле іх слоў, расійскія ўлады назвалі прычынай смерці выкладчыцы самагубства.

Як менавіта яна апынулася ва Уладзікаўказе, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула