У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў
У анексаваным Расіяй Крыме ў следчым ізалятары памерла выкладчыца з Харкава, сузаснавальніца мясцовай моўнай школы «Прафесіянал» Аляксандра Казаравіцкая (Калеснікава). Пра яе смерць паведаміла адміністрацыя навучальнай установы, заявіўшы, што жанчыну «забіла Расія», піша выданне «Медуза».

Улетку 2026 года Казаравіцкая прыехала ў Севастопаль, каб дапамагчы бацькам, якія там жылі, прадаць кватэру і пераехаць у Турцыю. Там яна сама разам з мужам жыла апошнім часам.
Падчас знаходжання ў Крыме жанчыну затрымалі. Па словах яе калег, падставай стала знойдзеная перапіска з валанцёрам, якая вялася яшчэ з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.
Пасля затрымання выкладчыцу на тры месяцы змясцілі ў адзіночную камеру следчага ізалятара, дзе яна чакала суда. Паводле звестак яе калег, расійскія ўлады назвалі прычынай смерці самагубства.
Журналісты і праваабаронцы мяркуюць, што Казаравіцкая памерла ў адным з двух следчых ізалятараў Сімферопаля. Жанчыне было 44 гады, у яе засталіся муж і дачка.
Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў
Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну
Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары