БЕЛ Ł РУС

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

10.11.2026 / 16:46

Nashaniva.com

У Балгарыі на аўтамагістралі «Тракія» адбылася масавая аварыя з удзелам амаль 86 аўтамабіляў. Загінулі 12 чалавек, яшчэ 46 пацярпелых даставілі ў бальніцы. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства аховы здароўя краіны.

Паводле намесніка міністра ўнутраных спраў Калаяна Калаянава, 63 аўтамабілм сутыкнуліся на палосах руху ў бок Бургаса, яшчэ 23 — на супрацьлеглым баку трасы, які вядзе ў Сафію. Дзесяць чалавек загінулі на месцы здарэння, яшчэ двое памерлі ў бальніцах гарадоў Ямбал і Слівен. Усяго ў аварыі былі пашкоджаныя 86 машын.

ДТЗ адбылося раніцай 10 лістапада ва ўмовах густога туману, які істотна абмежаваў бачнасць. Рух па аўтамагістралі перакрылі. Для ліквідацыі наступстваў аварыі правялі аперацыю «Ратаванне»: на месца накіравалі 15 пажарных разлікаў, паліцэйскіх і брыгады хуткай дапамогі.

Для транспарціроўкі цяжкапараненых задзейнічалі ў тым ліку вайскова-транспартную авіяцыю.

Чытайце таксама:

У Германіі беларуса на «Мерсэдэсе» падбіў немец на «Мерсэдэсе»

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем

Каментары да артыкула