На поўначы японскага вострава Хакайда цягнік сутыкнуўся з мядзведзем і сышоў з рэек. Пра здарэнне паведаміла чыгуначная кампанія JR Hokkaido.

Аварыя адбылася 30 кастрычніка на ўчастку паміж станцыямі Отаінэпу і Ваканай. Пасля здарэння рух цягнікоў на гэтым адрэзку прыпынілі.
Паколькі сутыкненне адбылося ўначы, чыгуначнікі спачатку не змаглі агледзець месца аварыі. Каля 6:30 раніцы 31 кастрычніка, пасля світання, да абследавання далучыліся паляўнічыя. Пад цягніком яны знайшлі мядзведзя, які захрас там. Таксама высветлілася, што першае кола галаўнога вагона сышло з рэек і павярнула направа па кірунку руху.
У выніку здарэння ніхто з пасажыраў і членаў цягніковай брыгады не пацярпеў. 32 чалавекі дабраліся да месца прызначэння на таксі.
Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі
Улады Іспаніі ацанілі хуткасць цягніка AVE перад сутыкненнем пад Таледа
«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек
Падчас страшнай чыгуначнай аварыі ў Іспаніі загінула былая міністарка
Каментары