БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал

10.11.2026 / 16:56

Nashaniva.com

У Мінску пачалі будаваць жылы комплекс, які атрымаў назву «Казахстанскі квартал». Ён размесціцца каля станцыі метро «Міхалова», непадалёк ад праспекта Жукава. Пра пачатак работ паведаміла ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама.

Фота: t.me/uksmgi

Будаўніцтва пачалося з узвядзення двух дамоў для грамадзян, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Усяго ў новым квартале плануюць пабудаваць сем шматпавярховых жылых дамоў і паркінг. Заказчыкам выступае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Захад».

Праект з'явіўся ў выніку дамоўленасцяў паміж Беларуссю і Казахстанам, дасягнутых у 2022 годзе. Бакі планавалі рэалізаваць некалькі сумесных праектаў у будаўнічай сферы, у тым ліку стварыць падобныя жылыя кварталы ў сталіцах дзвюх краін: беларускі — у Астане, казахстанскі — у Мінску.

Для мінскага квартала выбралі тэрыторыю каля станцыі метро «Міхалова», абмежаваную вуліцамі Чыгуначнай, Дубравінскай, Грушаўскай і Прамой. Раней тут знаходзілася прамысловая зона, якую знеслі.

Першапачаткова будаўніцтва планавалі пачаць яшчэ ў другой палове 2025 года, аднак да работ прыступілі толькі цяпер.

Чытайце таксама:

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск

У Мінску з'явіцца «Казахстанскі квартал». Дзе ён размесціцца?

«Плануем зрабіць усё прыгожа». У Мінску з'явіцца квартал па казахстанскіх матывах

Каментары да артыкула