БЕЛ Ł РУС

У Мінску з кранаў дзе-нідзе пацячэ зялёная вада

11.11.2026 / 19:47

Nashaniva.com

Філіял «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга» паведаміў жыхарам Ленінскага, Заводскага, Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска, што з 16 лістапада 2026 года і да канца ацяпляльнага сезона ў сеткавую ваду цеплавых трубаправодаў будуць дадаваць спецыяльны харчовы фарбавальнік — флуарэсцэін.

Фота: «Мінскэнерга»

Калі вы заўважыце, што вада з крана змяніла колер і стала зеленаватай, не варта панікаваць, бо ўсё пад кантролем ды так і задумвалася.

Ваду афарбоўваюць для таго, каб хутчэй выяўляць выцекі і несанкцыянаванае выкарыстанне цепланосьбіта, а таксама правяраць герметычнасць воданагравальнікаў.

Спецыялісты запэўніваюць, што флуарэсцэін абсалютна бяспечны для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя. Яго выкарыстанне дазволена Міністэрствам аховы здароўя ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарна-эпідэміялагічнага нагляду.

Чытайце таксама:

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца

Каментары да артыкула