У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
Пракуратура Гродна накіравала ў суд крымінальную справу супраць 55‑гадовага мясцовага жыхара.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com
У верасні 2026 года мужчына піў дома алкаголь. Пасля гэтага ён узяў пнеўматычны пісталет у кабуры і накіраваўся да прыпынку грамадскага транспарту.
На прыпынку гродзенец паспрабаваў загаварыць з 13‑гадовым школьнікам. Калі падлетак адмовіўся ад размовы, мужчына дастаў пісталет і пачаў наводзіць яго на хлопчыка.
Спалохаўшыся за сваё жыццё і здароўе, школьнік схаваўся за дрэвам, а затым уцёк. Адзін са сведкаў здарэння адразу паведаміў пра тое, што адбылося, у міліцыю.
Дзеянні мужчыны кваліфікавалі паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (асабліва злоснае хуліганства).
Чытайце таксама:
У Маладзечне месціч страляў з пнеўматычнага пісталета па вокнах дома
Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі
У Івацэвіцкім раёне мужчына дзеля забавы абстраляў з пнеўматыкі раварыста
У Лоеве брыгадзе хуткай дапамогі пагражалі пісталетам
У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках