Беларускія палярнікі накіраваліся ў Антарктыду
Каманда 19‑й Беларускай антарктычнай экспедыцыі адправілася на ледзяны кантынент. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Удзельнікі экспедыцыі вылецелі з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у паўднёваафрыканскі Кейптаўн. Адтуль яны працягнуць шлях у Антарктыду, дзе будуць працаваць на Беларускай антарктычнай станцыі «Гара Вячэрняя».
Падчас экспедыцыі беларускія палярнікі працягнуць комплексныя навуковыя даследаванні па розных кірунках. Сярод прыярытэтаў — вывучэнне фізікі атмасферы, снежнага і ледзянога покрыва, назіранне за азонавым слоем, біялагічныя даследаванні, а таксама ацэнка стану навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Антарктыкі.
Акрамя навуковай працы, экспедыцыя будзе займацца развіццём нацыянальнай палярнай інфраструктуры. Плануецца мантаж і абсталяванне новых аб’ектаў станцыі, удасканаленне яе тэхнічнага забеспячэння і правядзенне вымярэнняў у межах міжнародных навуковых праграм па вывучэнні палярных рэгіёнаў Зямлі.
Чытайце таксама:
На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?
У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна
У Грэнландыі і Антарктыдзе паскорылася раставанне лёду: занадта цёплая вада