Свет22

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна

На антарктычным востраве Завадоўскага ў Паўднёвым акіяне за 13 гадоў колькасць пінгвінаў скарацілася на дзве траціны. Востраў, які раней лічыўся месцам найбуйнейшай у свеце калоніі гэтых птушак, мог страціць свой статус. Навукоўцы асцерагаюцца, што антарктычныя пінгвіны могуць апынуцца пад пагрозай знікнення, піша The Guardian.

Фота: Wolfgang Kaehler/LightRocket via Getty Images

Востраў Завадоўскага — самы паўночны з Паўднёвых Сандвічавых астравоў. Ён размешчаны больш як за 1900 кіламетраў ад найбліжэйшага пастаяннага паселішча, таму навукоўцы наведваюць яго рэдка. Тут жывуць два віды пінгвінаў: антарктычныя, якія маюць чорную палоску пад дзюбай, і золатавалосыя, якіх можна пазнаць па жоўтых чубках.

У 2011 годзе на выспе налічвалася каля 600 тысяч антарктычных і 90 тысяч золатавалосых пінгвінаў. Дзякуючы гэтаму калонія лічылася найбуйнейшай у свеце. У той час на некаторых іншых антарктычных выспах колькасць пінгвінаў ужо скарачалася амаль напалову ў параўнанні з паказчыкамі 1980‑х гадоў, але востраў Завадоўскага здаваўся выключэннем.

У 2023 годзе даследчыкі Брытанскай антарктычнай службы некалькі дзён вывучалі птушак на востраве. Яны выкарыстоўвалі беспілотнікі, аэрафотаздымкі з самалёта і спецыяльныя прылады сачэння, замацаваныя на пінгвінах.

Параўнаўшы аэрафотаздымкі з данымі спадарожнікаў, навукоўцы высветлілі, што з 2011 да 2025 года колькасць занятых гнёздаў антарктычных пінгвінаў зменшылася на 63%. Паводле падлікаў, штогод іх колькасць скарачаецца прыкладна на 7% — гэта самы высокі паказчык для гэтага віду ў свеце, у два-тры разы большы, чым у іншых рэгіёнах.

Кіраўнік даследавання, эколаг Норман Рэдкліф, назваў гэта велізарным абвалам папуляцыі, які эквівалентны страце паўмільёна пінгвінаў рэпрадуктыўнага ўзросту на выспе.

Навукоўцы лічаць, што адной з найбольш верагодных прычын скарачэння папуляцыі сталі кліматычныя змены. У выніку пацяплення зімовыя тэмпературы на Антарктычным паўвостраве і вакол яго выраслі на 5 градусаў у параўнанні з даіндустрыяльным перыядам.

Антарктычным пінгвінам складана прыстасавацца да новых умоў, бо іх рацыён даволі спецыфічны. Яны шукаюць ежу пераважна ў халодных водах і харчуюцца крылем — дробнымі ракападобнымі, якія складаюць асноўную частку іх рацыёну. Аднак праз пацяпленне крыль перамясціўся далей на поўдзень.

У 2016 годзе на востраве адбылося магутнае вывяржэнне вулкана, пасля якога ўзнікла гіпотэза пра «пінгвінавыя Пампеі». Аднак яна не пацвердзілася: скарачэнне папуляцыі пачалося за некалькі гадоў да вывяржэння, а пінгвіны пазбягалі тэрыторый, пакрытых попелам і лавай.

Пры гэтым колькасць золатавалосых пінгвінаў на выспе, наадварот, павялічылася на 30%. Такім чынам, пацяпленне магло па-рознаму паўплываць на два віды. Аднак, паводле Рэдкліфа, калі цяперашнія тэндэнцыі захаваюцца, з часам усім птушкам можа не хапіць месца. Знікненне антарктычных пінгвінаў таксама негатыўна адаб'ецца на харчовых ланцужках.

Навуковец параўнаў экасістэму з вялікай вежай Джэнга: калі прыбіраць з яе асобныя элементы, рызыка поўнага руйнавання ўсёй сістэмы ўзрастае.

Каментары2

  • Але
    11.10.2026
    Шкада пінгвінаў, але відавочна, што ўсе "паўночныя" папуляцыі церпяць з-за кліматычных зменаў і звышэксплуатацыйнага рыбалоўства.
  • риа
    11.10.2026
    "Из последних новостей. В Антарктиде массово вымирают пингвины. Вы спросите - причем здесь Лужков? Лужков конечно не причем" Но осадочек-то остался.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць