БЕЛ Ł РУС

У Мінску адмяняюць маршрутку з Новай Баравой у Сухарава

13.11.2026 / 16:18

Nashaniva.com

З 16 лістапада ў Мінску спыняе працу маршрутка № 1008-ТК, якая злучае мікрараён Новая Баравая з Сухаравам. Як паведамілі ў «Сталічным транспарце і сувязі», для абслугоўвання гэтага маршруту не ўдалося знайсці перавозчыка.

Здымак ілюстрацыйны 

Адмену маршруткі паспрабуюць часткова кампенсаваць павелічэннем колькасці аўтамабіляў на іншых маршрутах. Так, з 11 лістапада больш машын пачало абслугоўваць маршрут № 1111‑ТК «Азярцо — Бараўляны». А з аўторка, 17 лістапада, павялічаць колькасць аўтамабіляў на маршруце № 1152‑ТК «Лошыца-2 — Новая Баравая».

Маршрутка № 1008‑ТК злучала Новую Баравую і Сухарава. Яе шлях пачынаўся на паўночным усходзе Мінска, за межамі МКАД, і заканчваўся на заходняй ускраіне горада.

Маршруты № 1111‑ТК і № 1152‑ТК таксама дазваляюць дабірацца з поўначы Мінска на поўдзень, у тым ліку ў Малінаўку і Лошыцу. Аднак яны не забяспечваюць прамога злучэння прыгарадаў з Сухаравам і Кунцаўшчынай, якое раней давала маршрутка № 1008-ТК.

Чытайце таксама:

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках

Каментары да артыкула