Грамадства33

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках

Пілотны праект выконваецца ў Маларыцкім раёне, яго плануюць пашырыць на ўсю краіну.

У Беларусі разглядаецца магчымасць пашырэння практыкі арганізацыі прыгарадных пасажырскіх перавозак па заяўцы. Пра гэта журналістам учора паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранспарту Андрэй Гладкі, піша БелТА.

Пілотны праект рэалізуецца з канца верасня ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Перавозкі «па заяўцы» прадугледжваюць, што аўтобус або маршрутка прыгарадных зносін адпраўляецца па маршруце ці заязджае ў пэўны маланаселены пункт тады, калі ад пасажыраў загадзя паступае заяўка. Маўляў, жыхары маланаселеных пунктаў не застануцца адрэзанымі ад гарадоў — транспарт гарантавана прыедзе, калі ёсць адпаведны запыт.

Схема распрацаваная Міністэрствам транспарту і камунікацый для вырашэння праблемы транспартных зносін у рэгіёнах з невялікім пасажырапатокам. 

«Паглядзім, як зарэкамендуе сябе праект на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, і, пачынаючы з 2027 года, будзем паўсюдна ўкараняць яго, каб людзі, якія жывуць у малых населеных пунктах, мелі магчымасць карыстацца транспартнымі паслугамі», — адзначыў Андрэй Гладкі.

Каментары3

  • Янка
    23.10.2026
    Абы што. Бо тады ўсе пасажыры вымушаныя рабіць крук за адным-двума пасажырамі, а час прыбыцця маршруткі на ўсе прыпынкі і кропку прызначэння робіцца непрадказальным. А што, калі па заяўцы прыедзе перапоўнены транспарт? Па сутнасці маршрутка ператвараецца ў незразумелае таксі. Ну дык можа сапраўды было б танней абслугоўваць падобныя населеныя пункты праз таксі, выдаючы мясцовым нешта кшталту ваўчараў?
  • Кашмар
    23.10.2026
    Увогуле някепская ідэя, калі яе добра арганізаваць. У Германіі ёсць Anrufsammeltaxi (AST) - мікрааўтобусы па заяўках, якія рухаюцца па аўтобусным маршрутах і па вядомым раскладзе, але прыедзе ён толькі тады, калі аформілі заяўку (самае позняе за 30 хв да адпраўлення з пачатковага прыпынку па раскладзе). Яны ходзяць па звычайных аўтобусных маршрутах познім вечарам, рана зранку i па нерабочых днях, а таксама ў вельмі аддаленыя вёскі, куды рэгулярны аўтобус пускаць немэтазгодна.
  • Не сравнивайте
    23.10.2026
    Кашмар, так то в Германии! Там наро не такой дикий, как у нас!)
    Наше "население" уже 6 лет кондиционерами в ОТ не осилило научиться пользоваться и кнопками открывания дверей. И это в Минске, где, в среднем, народ помоложе и попродвинутей.
    А что говорить про деревню? Бабушка 85 лет с деменцией как будет заказывать эту маршрутку?...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць