БЕЛ Ł РУС

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі

13.11.2026 / 18:55

Nashaniva.com

Пра прысуд Алегу Ларычаву паведамляе «Вясна».

Алег Ларычаў. Архіўнае фота: Радыё Свабода

Мастака абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання). Яму ў віну паставілі дачыненне да культурніцкай суполкі «Да зораў», а таксама да старой мемнай ініцыятывы «Вейшнорыя». За гэта яму прызначылі 7 гадоў калоніі і штраф у памеры адна тысяча базавых велічыняў.

Таксама разам з Алегам асудзілі Сямёна Малашэнкава, якога прызналі ўдзельнікам суполкі «Да зораў». Яму прызначылі 4 гады калоніі і штраф у памеры 500 базавых.

Чытайце таксама:

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Каментары да артыкула