Грамадства44

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд

У яго дыябет і рызыка гангрэны.

Архіўнае фота: Сitydog

Арт-менеджару і арганізатару фестывалю Urban Myths Алегу Ларычаву спатрэбілася хуткая дапамога падчас суда ў Мінску. Пра гэта паведаміла кіраўніца «Годна» Аліна Герашчанка. Паводле яе, у палітвязня язвы на нагах, а медыцынскую дапамогу ён атрымлівае нерэгулярна.

«У яго язвы на нагах, якія не загойваюцца, паднялася тэмпература. Медычная дапамога нерэгулярная. А ў Алега цукровы дыябет і ёсць рызыка развіцця гангрэны», — напісала Герашчанка.

Ларычаў — грамадскі дзеяч, стрыт-арт-мастак і арганізатар фестывалю Urban Myths. Яго затрымалі напрыканцы лістапада 2025 года.

У сакавіку МУС прызнала праект «Вейшнорыя» «экстрэмісцкім фармаваннем» і заявіла пра датычнасць да яго Ларычава.

«Вейшнорыя» — выдуманая дзяржава са сцэнарыя беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Тады яе з’яўленне выклікала хвалю жартаў у інтэрнэце і дало пачатак аднайменнай віртуальнай суполцы.

Каментары4

  • Gorliwy Litwin
    04.11.2026
    Блін, чаму ж ён не з'ехаў, меў процьму часу. Адзіны з тройцы затрыманых 17.03.2022 каля помніка Шаўчэнку на аднайменным бульвары ў Мінску. Двум іншым хапіла 15 сутак каб зразумець што будзе далей (мне, праўда, дзеці настойліва патлумачылі, у мяне таксама яшчэ былі нейкія ілюзіі). Паважаю яго за мужнасць, але як цяпер яго выратаваць з канцлагеру?
  • Алесь.
    04.11.2026
    каркуша. , Вы праспалі, што перамовы між адміністрацыяй Трампа і Лукашэнкам ідуць ужо больш года?
    І чым гэта дапамагло Ларычаву?
  • Борзы
    04.11.2026
    Gorliwy Litwin , вось цябе(...) дакладна трэба было ў якую калонію гадоў,хаця нагаварыў ты на Беларусаў ўвогуле на пажыццёвы...

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць