БЕЛ Ł РУС

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА

13.11.2026 / 23:14

Nashaniva.com

Салігорскае выданне «Шахцёр» паказала, што робіцца ў кантэйнеры смеццеправода ў доме на вуліцы Леніна, 43 у Салігорску, дзе жыхары скардзіліся на несвоечасовы вываз смецця. Пацукамі там аж кішма кішыць.

Скрыншот з відэа

На мясцовым прадпрыемстве «ЭкаКомплекс» сцвярджаюць, што адкіды тут вывозяць паводле графіка, работнікі прыбіраюць нават тое, што аказваецца па-за межамі кантэйнераў, а якасць прыбірання кантралююць майстры.

Але пакуль жыхары працягваюць карыстацца смеццеправодам, харчовыя адкіды ўсё адно, маўляў, застаюцца даступнымі для грызуноў. Таму своечасовы вываз смецця не гарантуе, што пацукоў не будзе.

Тым, хто ўсё яшчэ сумняваецца, ці патрэбныя гораду заглыбленыя кантэйнеры і ці сапраўды яны зручнейшыя, прапануюць паглядзець, што адбываецца там, дзе такой сістэмы пакуль няма.

Чытайце таксама:

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў

Мышэй у гарадах усё цяжэй труціць праз адаптацыю да атрут на ўзроўні ДНК

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?

«Піск такі, нібыта іх там тысячы». Адзін з дамоў Віцебска апанавалі пацукі

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал

Каментары да артыкула