Грамадства33

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў

Выданне «Моцныя навіны» знайшло на «Куфры» незвычайную аб'яву пра продаж кватэры на Валгаградскай вуліцы ў Гомелі. За двухпакаёўку ў 44 «квадраты» з касметычным рамонтам прадавец просіць усяго 37 тысяч даляраў. Пры гэтым мужчына сумленна расказаў пра ўсе асаблівасці гэтага жылля.

У доме ў 2015‑м зрабілі капітальны рамонт, а ў самой кватэры і на балконе пастаўленыя пластыкавыя вокны. Чаму ж так танна? Прадавец не стаў хаваць і выклаў усё як ёсць.

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы і тыя, хто здымае жыллё, таму заўсёды ёсць месцы на паркоўцы каля дома.

Пенсіянеры і алкашы ціхія — не меламаны, таму ў кватэры суседзяў не чуваць. Уначы ціха. Дом знаходзіцца не каля праезнай часткі.

Ёсць падвал — але не карыстаюся, бо там пацукі.

Дзіцячыя самакаты і ровары захоўваюцца ў падлесвічнай прасторы на ўваходзе ў пад'езд. Інцыдэнтаў са знікненнем не было.

Па ўсім доме прусакі. Хаваць няма сэнсу, бо іх можна сустрэць на вуліцы каля дома, у пад'ездзе, ды і кожны жыхар дома гэта адразу раскажа, калі ў яго пра гэта спытаць.

За кошт гэтага цана ніжэйшая за сярэднюю.

Сем'ям з маленькімі дзецьмі не падыдзе, бо алкашы пастаянна бухаюць улетку пад пад'ездам, зімой у пад'ездах, палохаючы дзяцей. Міліцыя і камеры над пад'ездамі іх ніяк не палохаюць», — папярэджвае мужчына.

Каментары3

  • мамкін маркетолаг
    03.10.2026
    Лічу, добрая рэклама.
    Зноў жа трапляе ў таргет-аўдыторыю: навокал ціхія алкашы, што не баяцца камер = міліцыя падзабіла на гэтую лакацыю.
  • Знацца
    03.10.2026
    Ўй не разумна!Пашкадуеш!Алкашы - справа такая:сёньня ё,заўтра няма.І прусакі выводзяцца на раз,калі жыць у чысьціні.А кватэрку назад ня вернеш...
  • Питон
    04.10.2026
    узнаю свой дом и двор - но не в Гомеле

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць