Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай
Святалана Ісаёнак (Ананіч) з'ехала разам з мужам на некалькі гадоў, але нешта пайшло не так.
Святлана Ісаёнак (Ананіч). Тут і далей фота з яе сацсетак
Святлана Ісаёнак — беларуская прапагандыстка, якая 12 гадоў адпрацавала ў «СБ. Беларусь сегодня», мела нават ліст ад Лукашэнкі «за актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі».
Адтуль Святлана перайшла на цёплае месца ў сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў, але адпрацавала там усяго год.
У чэрвені 2026 Ісаёнак услед за мужам — сынам былой міністаркі інфармацыі Лідзіі Ананіч — з'ехала ў Кітай.
Чытайце: «Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай
Святлана Ісаёнак (Ананіч) у Кітаі
Вядома, што Андрэй Ананіч працаваў у сферы закупак, продажу і лагістыкі. У яго працоўнай кніжцы была Нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, а таксама кампаніі «Дылекс транспарт» і «Трайпл».
Святлана і Андрэй Ананічы
Святлана і Андрэй Ананічы
Святлана распавядала, што сям’я плануе жыць у Кітаі некалькі гадоў, але нешта пайшло не па плане. Ужо ў верасні замест яркіх фотаздымкаў са славутых месцаў Паднябеснай з’явіліся фота з «Дажынак» у Зембіне. Жанчына вярнулася да публікацыі прапагандысцкіх допісаў ды віншаванням з Днём народнага адзінства.
Цяпер піша, што няма неабходнасці ляцець па натхненне — можна з’ездзіць у Заслаўе: «Турызм у Беларусі — гэта турызм сэнсаў. Не птушачкі ў інстаграм, а падарожжа ўглыб сябе».
Ісаёнак паведаміла ў сацсетках, што ўжо знайшла новае месца працы на радзіме. У яе фэйсбуку пазначана, што з кастрычніка Святлана працуе намесніцай галоўнага рэдактара ў інфармацыйным агенцтве БелТА.
Чытайце таксама:
Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага
Нявестка Ананіч звольнілася з СБ пасля 12 гадоў працы
Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа