БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя

16.11.2026 / 16:51

Nashaniva.com

У Бабруйску затрымалі 53‑гадовага іншаземца, у якога дома і ў гаражы знайшлі некалькі адзінак зброі і боепрыпасы. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Падчас аператыўных мерапрыемстваў сілавікі канфіскавалі пісталет ТТ, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай вайны.

Высветлілася, што мужчына легальна набыў сігнальную зброю ў сваёй краіне і прывёз яе ў Беларусь. Будучы вайсковым пенсіянерам, ён самастойна перарабіў яе ў агнястрэльную.

Боепрыпасы мужчына здабываў падчас незаконных раскопак з выкарыстаннем металашукальніка.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу. У міліцыі таксама нагадалі, што добраахвотная здача незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў вызваляе ад крымінальнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Расія ў абыход санкцый атрымала 110 тысяч швейцарскіх снайперскіх патронаў

Знаёмы абрабаваў знаёмага з інтэрнэту, у яго выявілі цэлы арсенал зброі

У браканьераў пад Слаўгарадам знайшлі траціл і баявыя гранаты

Каментары да артыкула