БЕЛ Ł РУС

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка

16.11.2026 / 18:55

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што Уладзімір Пуцін мог бы дзейнічаць значна больш жорстка ў вайне супраць Украіны. Пра гэта ён заявіў 16 лістапада падчас размовы з журналістамі, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

У Трампа спыталі, што павінна адбыцца, каб расійскі кіраўнік адмовіўся ад працягу вайны.

«Я думаю, ён паступова адступае. Мяркую, ён мог бы дзейнічаць больш жорстка. Шчыра кажучы, значна больш жорстка. Я думаю, што ён адступае. Мяркую, ён, уласна кажучы, хацеў бы, каб усё гэта скончылася», — заявіў Трамп.

Раней у Белым доме паведамілі, што Трамп правядзе супольную сустрэчу з лідарам Кітая і кіраўніком Расіі падчас саміту ў Кітаі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што трохбаковая сустрэча кіраўнікоў ЗША, Кітая і Расіі адбудзецца 19 лістапада ў кітайскім Шэньджэні.

Чытайце таксама:

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА

«Калі ласка, ніякіх сюрпрызаў». Мерц папярэдзіў Трампа перад яго самітам з Сі і Пуціным

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі

Каментары да артыкула