Свет

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі

Трамп плануе ўзяць з сабой у паездку на Філіпіны і ў Кітай мільярдэра Ілана Маска.

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Анкорыджы 15 жніўня 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP

Тэма ўкраінскага канфлікту, як чакаецца, не ўвойдзе ў парадак дня магчымай сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на саміце Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміла Associated Press са спасылкай на свае крыніцы.

На трохбаковай сустрэчы адной з галоўных тэм стануць намаганні па абмежаванні ядзерных узбраенняў. Таксама чакаецца, што лідары абмяркуюць Іран.

Трамп плануе ўзяць з сабой у паездку на Філіпіны і ў Кітай мільярдэра Ілана Маска. Аднак, паводле слоў чыноўнікаў, Маск, чыёй сістэмай Starlink карыстаюцца ўкраінскія вайскоўцы, не будзе ўдзельнічаць у трохбаковай сустрэчы.

Амерыканскі лідар таксама не плануе абмяркоўваць з Сі сітуацыю вакол адхілення Джэнсена Хуанга ад пасады генеральнага дырэктара Nvidia праз яго пазашлюбныя адносіны з кіраўніцай кампаніі Megaspeed Эліс Хуанг, якую амерыканскія спецслужбы лічаць кітайскай шпіёнкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць