БЕЛ Ł РУС

У Мінску скончыўся сезон пракату самакатаў

16.11.2026 / 19:02

Nashaniva.com

У Мінску завяршыўся сезон пракату электрасамакатаў. З 16 лістапада скарыстацца гэтай паслугай у беларускай сталіцы ўжо нельга. Пра закрыццё сезона карыстальнікаў папярэдзілі адпаведнымі паведамленнямі ў мабільных праграмах сэрвісаў арэнды, піша «Мінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У дадатку «Яндэкс Go» з’явілася паведамленне пра заканчэнне сезона з выявай самаката ў чырвона-белым шаліку і надпісам: «Сезон самакатаў закончыўся. Класна пакаталіся! Убачымся вясной».

Сэрвіс Whoosh таксама адправіў самакаты на зімоўку. Раніцай 16 лістапада яго карыстальнікі атрымалі адпаведнае паведамленне.

У кампаніі запэўнілі, што пасля аднаўлення працы вясной усё будзе дзейнічаць як раней. Назапашаныя вушбалы, узровень у праграме лаяльнасці і статус падпіскі захаваюцца. Калі падпіска застаецца актыўнай, яна пачне дзейнічаць з першай паездкі пасля зімовага перапынку.

Чытайце таксама:

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў

13‑гадовы хлопчык перасякаў дарогу на электрасамакаце і трапіў пад аўтамабіль

Суд пачаў ліквідацыю велашэрынгу Kolobike

Каментары да артыкула