Грамадства11

Суд пачаў ліквідацыю велашэрынгу Kolobike

Эканамічны суд Мінска 22 верасня распачаў працэдуру банкруцтва ТАА «Колабайк» — юрыдычнай асобы, якая стаяла за некалі папулярным сэрвісам велашэрынгу Kolobike, піша Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

Заяву ў суд падаў ліквідатар кампаніі. Агульная сума крэдыторскай запазычанасці «Колабайка» складае 4,4 мільёна рублёў, у той час як кошт усіх актываў, якія засталіся ў кампаніі, ацэньваецца ўсяго ў 9875 рублёў.

Паколькі маёмасці кампаніі відавочна недастаткова для пагашэння даўгоў, суд пастанавіў адкрыць у дачыненні да яе конкурсную вытворчасць. Вынікі працэдуры плануецца разгледзець на судовым пасяджэнні 14 студзеня 2027 года.

Паводле судовага вызначэння, цяпер адзіным удзельнікам ТАА «Колабайк» з'яўляецца Павел Снапкоў. Першапачаткова праект належаў бізнэсменам Вадзіму Асіпчыку і Валерыю Шамрылаву.

У канцы 2025 года стала вядома, што Kolobike распрадаваў свае ровары. У кампаніі тады тлумачылі гэта магчымай рэарганізацыяй або закрыццём сэрвісу.

Прадстаўнік кампаніі адзначаў, што рынак сэрвісаў шэрынгу істотна змяніўся з 2019 года, калі Kolobike пачаў працаваць. Паступова электрасамакаты сталі выцясняць ровары, і ў выніку за апошні сезон фінансавыя паказчыкі «Колабайка» значна пагоршыліся.

Каментары1

  • Але
    07.10.2026
    Былі першыя, шкада.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць