БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл

16.11.2026 / 19:27

Nashaniva.com

У мінскім мікрараёне Лошыца пачалося будаўніцтва новага каталіцкага касцёла. Пра гэта паведаміла парафія Маці Божай Ружанцовай, піша выданне Katolik.life.

Фота: katolik.life

Паводле нядзельных аб’яў пробашча, ужо закупленыя будаўнічыя матэрыялы і арандаваная неабходная тэхніка. Цяпер вядуцца работы для залівання галоўнай пліты будучай святыні. Святар таксама падаў справаздачу аб выдаткаваных сродках.

Будаўніцтва вядзецца выключна за кошт ахвяраванняў вернікаў. Новы касцёл будзе мець статус не проста храма, а санктуарыя Божай Міласэрнасці.

Гісторыя стварэння святыні пачалася яшчэ ў 2014 годзе. На выдадзеным участку ўжо пабудавалі парафіяльны дом і капліцу. З таго часу вернікі праводзяць набажэнствы ў невялікім памяшканні часовай капліцы, якога для парафіі відавочна не стае.

Парафія Маці Божай Ружанцовай даволі вялікая і мае перспектывы развіцця. Пра гэта сведчыць тое, што сёлета Першую камунію тут прынялі каля 30 дзяцей.

Чытайце таксама:

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця

Ліквідавалі грэка-каталіцкую парафію ў Оршы

Каментары да артыкула