БЕЛ Ł РУС

Рух аўтамабіляў па Крымскім мосце адноўлены

16.11.2026 / 19:41

Nashaniva.com

Рух аўтамабіляў па Крымскім мосце аднавілі ўвечары 16 лістапада пасля часовай забароны на праезд, уведзенай у сувязі з атакай УСУ. Пра гэта паведаміў расійскі інфармацыйны цэнтр, які асвятляе сітуацыю на пад’ездах да моста.

Фота: AP

Віцэ-прэм’ер Расіі Марат Хуснулін удакладніў, што на мосце запусцілі рэверсіўны рух аўтамабільнага транспарту. Паводле яго слоў, ён сам прыбыў на месца здарэння, агледзеў збудаванне і ацаніў пашкоджанні. Для аднаўленчых работ ужо сабралі праектантаў, будаўнікоў і неабходныя рэсурсы. Таксама вырашаюцца пытанні лагістыкі з кіраўніцтвам рэгіёнаў.

Хуснулін заявіў, што аўтамабілі і пасажырскі транспарт змогуць перамяшчацца па мосце, а грузы таксама будуць дастаўляцца. У Міністэрстве транспарту Расіі паведамілі, што спецыялісты працягваюць аднаўленчыя работы, каб у далейшым цалкам аднавіць рух.

Раней у ведамстве заяўлялі, што, паводле папярэдніх звестак, у выніку атакі пацярпелых няма. Чыгуначныя злучэнні працавалі ў штатным рэжыме.

Аўтамабільны рух па Крымскім мосце спынілі а 2:22 паводле мінскага часу ў панядзелак. Раніцай акупацыйны кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў паведаміў, што УСУ нанеслі ўдар па мосце. Паводле інфармацыі выдання Mash, баявая частка аднаго з беспілотнікаў упала на правую арку з крымскага боку, у выніку чаго яе нібыта павяло прыкладна на 15 градусаў. У Крамлі пашкоджанні моста назвалі нязначнымі.

Чытайце таксама:

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»

Каментары да артыкула