Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»
Знікненне тэматычнага пабліка «Беларуская турма» ва «УКантакце» заўважыў праваабарончы рэсурс Mayday.team.
У маі 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі старонку гэтай суполкі, звязаны з ёй ютуб-канал і лагатып. У чэрвені таго ж года адміністратара пабліка затрымалі і арыштавалі на 10 сутак. Пасля гэтага старонка змяніла ўладальніка.
Хоць навінная стужка абнаўлялася рэдка, суполка працягвала працаваць у ранейшым рэжыме да мая 2026 года. Пасля гэтага найбольш запатрабаваным заставаўся раздзел абмеркаванняў, дзе сваякі асуджаных абменьваліся інфармацыяй пра месцы зняволення і правілы перадач.
Цяпер старонка пабліка цалкам недаступная. Апошні допіс у ёй быў апублікаваны 31 кастрычніка. Пры гэтым аднайменны YouTube-канал працягвае працаваць: там з’яўляюцца ролікі сумнеўнага зместу, прысвечаныя крымінальнай рамантыцы.
У плэйлісце засталіся толькі відэаролікі чалавека, які называе сябе «злодзеем у законе» Валетам (Валянцін Ганчаронак), а таксама архіў відэаінтэрв’ю псеўдаправаабаронцы і прапагандысткі газеты «СБ. Беларусь сегодня» Алены Красоўскай.
Чытайце таксама:
Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі