У беларускіх крамах стане больш айчыннай макароны
У Беларусі плануюць павялічыць долю айчыннай макароны ў крамах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
З 10 верасня 2026 года ў краіне дзейнічае патрабаванне, паводле якога абавязковы мінімум тавараў у гандлёвых сетках павінен забяспечвацца за кошт беларускай прадукцыі.
Прадстаўніца Мінгандлю Таццяна Шаўцова адзначыла, што аб’ёмы вытворчасці ў беларускіх прадпрыемстваў растуць, таму пералікі тавараў, абавязковых для наяўнасці ў крамах, будуць паступова пераглядаць і пашыраць на карысць айчыннай прадукцыі.
Адной з новых пазіцый можа стаць макарона групы А, вырабленая з цвёрдых сартоў пшаніцы. У кастрычніку супрацоўнікі ведамства праверылі, як такая прадукцыя прадстаўленая на паліцах крам. Высветлілася, што прыкладна ў 70% выпадкаў пераважае імпартная макарона.
Пры гэтым у 45% правераных крамаў макарона групы А ўвогуле не прадавалася або была прадстаўленая толькі адным-двума відамі. Найчасцей гэта назіралася ў дыскаўнтарах. У 2026 годзе Беларусь стала найбуйнейшым пакупніком расійскай макароны.
Чытайце таксама:
«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц
Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,5
Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?