Эканоміка11

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?

За дзевяць месяцаў 2026 года найбольшую долю імпартных тавараў у продажах беларускіх крам складалі свежая садавіна і арэхі, рыба і раслінны алей. Беларускія вытворцы, у сваю чаргу, дамінуюць у продажах яек, мяса і гародніны, вынікае з апублікаваных звестак Белстата.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

З пачатку года да канца верасня доля імпарту ў продажах свежай садавіны і арэхаў дасягнула 88,3%. У рыбе яна склала 85,1%, а ў раслінным алеі — 84,9%.

Значная доля імпартных тавараў таксама ў іншых катэгорыях. На імпартныя крупы прыпадала 59,5% продажаў, на яблыкі — больш за 55%, на макарону — 43,3%, на шакалад і кандытарскія вырабы з какавы — 41,6%. Доля імпартнага дзіцячага харчавання склала амаль 33%.

Беларускія тавары цалкам займаюць рознічны рынак яек: іх доля ў продажах за дзевяць месяцаў склала 100%. Больш за 99% прыпадае на беларускія прадукты ў катэгорыях масла і рапсавага алею, а таксама гарэлкі. У большасці сегментаў мясной прадукцыі і мясных кансерваў доля айчынных тавараў складае ад 90% да 99%.

Белстат таксама апублікаваў даныя пра фізічныя аб’ёмы рознічных продажаў. За апошнія 12 месяцаў беларусы купілі прыкладна на 19% больш мясных кансерваў, на 17,1% больш алкагольных лікёраў, на 15,6% больш цукру і на 14,6% больш агароднінных кансерваў і сокаў. Продажы рэпчатай цыбулі і рыбных кансерваў павялічыліся амаль на 11%.

У цэлым па выніках верасня фізічныя аб’ёмы рознічных продажаў харчовых прадуктаў у асноўным выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Найбольшае падзенне зафіксавалі ў продажах пладовых вінаў — на 17,4%. Продажы сухіх дзіцячых сумесяў і каш зменшыліся амаль на 7%.

Каментары1

  • Ёсік
    25.10.2026
    Што такое Белстат? Хлусьня. Тэлефануе: вы не падалі справаздачу аб сваіх таварах. Няма ўжо магчымасьці прывозіць тавары з Паўднёвай Карэі й Тайваню, адказваю. Не, трэба паказаць, што возіце. Дык праз мытню не праходзіць, кажу, навошта падманваць. Апасьля новага года, калі ласка, а зараз задайце. Адправілі з нулямі, дык за подпісам сп. Плаксы пагрозы прыляцелі. Адмовіліся хлусьню дасылаць, адказаў, што ў Мытны камітэт запыт адпраўлю. Не супакоіліся, тэлефануе, ку.ва, па сёньня.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць