У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем
У мінскім метро затрымалі 20‑гадовага пасажыра, які меў пры сабе кій з небяспечным схаваным лязом. Пра здарэнне паведамілі ў Дэпартаменце аховы МУС.
Скрыншот з відэа
Мужчына зайшоў на адну са станцый метро з вялікай торбай і кіем. Падчас дагляду супрацоўнікі метрапалітэна заўважылі, што верхняя частка кія адкручваецца. Унутры знайшлі доўгае лязо.
Пасля спрацоўвання трывожнай кнопкі на станцыю прыбыў патруль Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Сілавікі затрымалі пасажыра.
Мужчына патлумачыў, што кій быў патрэбны яму як частка вобразу і дапаўняў яго касцюм. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
Мінскае метро да канца года атрымае яшчэ 15 сучасных вагонаў
У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі
У мінскім метро патлумачылі, як працуюць дзверы на платформе зялёнай веткі
У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі