БЕЛ Ł РУС

Выйшаў пераклад кнігі габрэйскага філосафа, які нарадзіўся ў Беларусі

17.11.2026 / 21:30

Nashaniva.com

Выдавецтва Połackija Łabirynty выпусціла з друку кнігу Саламона Маймана «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі», якая папоўніла серыю «Галерэя чалавечай думкі». Пераклад зрабіў Лявон Баршчэўскі, паведамляе bellit.info.

Праца габрэйскага філосафа беларускага паходжання Саламона Маймана «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі» ўяўляе сабой грунтоўнае даследаванне філасофскіх праблем, звязаных з кантэкстам трансцэндэнтальнай філасофіі выдатнага нямецкага мысляра Імануіла Канта. Майман, нягледзячы на павагу да канцэпцыі Канта, спрабуе распрацаваць сваю ўласную сістэму мыслення, якая абапіраецца на аналіз структуры пазнання і яго межаў.

У гэтым выданні змешчаныя толькі выбраныя раздзелы з працы (яе агульны аб’ём складае больш за 270 старонак), якія, аднак, даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра асноўныя ідэі майманаўскай крытыкі поглядаў Канта і трактоўкі некаторых істотных пытанняў логікі, анталогіі, філасофскай мовы і іншага.

Замовіць кнігу можна праз Allegro.pl.

Чытайце таксама:

Філосаф Майман з партовай вёскі Жукаў Барок

Выйшла кніга пра прапаганду ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны

Ганна Янкута напісала кнігу пра Лацінскую Амерыку

Вольга Гапеева атрымала нямецкую літаратурную прэмію імя братоў Грым

Каментары да артыкула