Выдавецтва «Камунікат» выпусціла манаграфію Яўгена Мірановіча «Трэці фронт. Савецкая і нямецкая прапаганда ў Беларусі 1941—1944», у якой даследуецца вайна за свядомасць, страхі, надзеі і выбар людзей, якія апынуліся паміж дзвюма таталітарнымі сістэмамі, піша bellit.info.

Нацысцкая Германія і Савецкі Саюз вялі жорсткую барацьбу за свядомасць жыхароў акупаванай Беларусі. Нямецкая прапаганда абяцала вызваленне ад бальшавізму, новы парадак і дабрабыт, адначасова апраўдваючы тэрор, рабаванне і расавы гвалт. Савецкая заклікала да супраціву, партызанскай барацьбы, непадпарадкавання акупацыйнай уладзе і вернасці савецкай дзяржаве.
У кнізе Яўген Мірановіч даследуе, як абодва бакі выкарыстоўвалі прэсу, улёткі, плакаты, гістарычныя міфы, нацыянальныя пачуцці і вобраз ворага. Аўтар паказвае, як змест прапаганды змяняўся разам з сітуацыяй на фронце і палітычнымі планамі Берліна і Масквы адносна Беларусі.
У цэнтры ўвагі аўтара — паводзіны грамадства ва ўмовах акупацыі, стаўленне да савецкага падполля і нямецкай адміністрацыі, беларускага нацыянальнага руху, польскага і ўкраінскага пытанняў, калабарацыі, партызанскай барацьбы і прымусовай мабілізацыі.
-
Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова
-
Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?
-
Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў
Каментары