БЕЛ Ł РУС

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў

17.11.2026 / 22:43

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць пашырыць магчымасці для палявання на зуброў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як патлумачыў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі міністэрства Аляксандр Казарэз, колькасць зуброў у краіне расце, таму з'явіліся падставы для арганізацыі камерцыйнага трафейнага палявання на гэтых жывёл.

Паводле прадстаўніка Мінлясгаса, у некаторых рэгіёнах зубры ўжо наносяць значную шкоду сельскай гаспадарцы. Таму цяпер разглядаюцца варыянты выкарыстання гэтых жывёл у камерцыйным трафейным паляванні.

Пакуль што паляваць на зуброў у Беларусі дазволена толькі з мэтай рэгулявання рэзервовага генафонду. Гэта датычыцца хворых, старых і траўмаваных жывёлін, а таксама асобін, якія не маюць селекцыйнай каштоўнасці. Для такога палявання выдаюцца спецыяльныя разавыя дазволы.

Чытайце таксама:

Дырэктар сеткі салонаў «На сувязі» застрэліў на паляванні мядзведзя

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом

Браканьеры застрэлілі лася пад Кобрынам. Іх вылічылі па абломках бампера

У Рэчыцкім раёне браканьеры нацкоўвалі паляўнічых сабак на безабароннае ласяня ВІДЭА

Каментары да артыкула