БЕЛ Ł РУС

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста

18.11.2026 / 10:19

Nashaniva.com

На відэа, якое апублікаваў праект Exilenova+, блізка відаць наступствы ўкраінскай атакі: адна з арак і аўтамабільны пралёт пад ёй абваліліся ў мора. Кадры знятыя з цягніка, які праязджае па суседняй чыгуначнай частцы моста — рух па ёй ужо аднавілі.

У ноч на 17 лістапада Крымскі мост трапіў пад другую атаку за суткі. Пасля яе з’явіліся фота і відэа абвалу аркі і пралёта аўтамабільнай часткі.

Уладзімір Зяленскі пацвердзіў украінскія ўдары і назваў іх «беспрэцэдэнтнай аперацыяй», распрацаванай СБУ сумесна з Генштабам УСУ. Яна працягвалася некалькі тыдняў, а ўдары па мосце сталі яе сёмым этапам. Да гэтага ўкраінскія вайскоўцы знішчалі сістэмы СПА, радары і сродкі радыёэлектроннай барацьбы на шляху да асноўнай цэлі.

У Крамлі маштабу разбурэнняў не агучылі. Дзмітрый Пяскоў паабяцаў, што мост адновяць і ён будзе «яшчэ лепшы за ранейшы».

Чытайце таксама:

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост

Зяленскі, а таксама ў Крамлі пракаментавалі ўдар па Крымскім мосце

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Каментары да артыкула