Свет

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?

Заходнія эксперты лічаць, што Крымскі мост, пабудаваны за 3,5 мільярда долараў і задуманы як адзін з сімвалаў кіравання Уладзіміра Пуціна, можа надоўга, а магчыма, і назаўсёды, застацца разбураным, піша The Moscow Times.

У выніку ўкраінскага ўдару ў ноч на 17 лістапада, падчас якога выкарыстоўваліся беспілотнікі «Паляныця», а таксама ракеты «Нептун» і «Фламінга», асноўны пралёт моста атрымаў катастрафічныя пашкоджанні. Пра гэта выданню Бі-бі-сі паведаміў прафесар структурнай інжынерыі аўстралійскага Універсітэта Монаша Колін Капрані.

Паводле яго слоў, металічная арка вышынёй з 15‑павярховы будынак абрынулася ў ваду разам з дарожным палатном і часткай апорных канструкцый.

Эксперт лічыць, што мост фактычна цалкам знішчаны. Капрані адзначыў, што рамонт у такіх умовах можа аказацца складанейшым за будаўніцтва новага моста. Пад вадой знаходзіцца мноства абломкаў, а пашкоджанні маглі закрануць апоры і падмурак. Акрамя таго, частку канструкцый, якія захаваліся, давядзецца цалкам дэмантаваць, перш чым пачынаць аднаўленчыя работы.

Металічную арку аўтамабільнага пралёта вагой каля пяці тысяч тон вырабіў завод «Воронежстальмост». Яе вытворчасць пачалася ў маі 2016 года, а ўстаноўка на апоры завяршылася толькі ў кастрычніку 2017-га. Праз паўгода Пуцін асабіста адкрыў рух па мосце, праехаўшы па ім за рулём грузавіка КАМАЗ разам з мільярдэрам Аркадзем Ратэнбергам, чыя кампанія займалася будаўніцтвам.

Аналітык фінскай даследчай групы Black Bird Group Эміль Кастэхельмі мяркуе, што аўтамабільную частку моста не адновяць да заканчэння вайны. Паводле яго ацэнкі, Украіна дасягнула перамогі з канкрэтнымі і сімвалічнымі наступствамі: забеспячэнне Крыма апынулася пад пагрозай, а абломкі моста перашкодзілі суднаходству ў Керчанскім праліве.

Французскі вайсковы аналітык Клеман Мален лічыць, што Крым фактычна аказаўся ізаляваным ад Расіі. Для забеспячэння паўвострава застаецца сухапутны калідор — траса Р-280 «Наваросія». Аднак яна рэгулярна падвяргаецца атакам беспілотнікаў. Па словах Маленa, з пачатку года ўкраінскія дроны сярэдняй далёкасці паразілі сотні расійскіх грузавікоў. Для абароны трасы расійскія вайскоўцы размясцілі там тысячы салдат, якія нясуць службу на апошнім рубяжы супрацьпаветранай абароны і выкарыстоўваюць кулямёты, устаноўленыя на пікапах.

Яшчэ адзін шлях забеспячэння — паромная пераправа. Але ўкраінскія беспілотнікі неаднаразова атакавалі і яе. Кастэхельмі адзначае, што невядома, колькі паромаў засталося ў распараджэнні Расіі.

Керч-Енікальскі канал, у які абрынулася арка моста, з'яўляецца адзіным суднаходным шляхам паміж Азоўскім і Чорным морамі. Праз яго экспартавалася да 25% усяго расійскага збожжа, нагадвае генеральны дырэктар кампаніі «Савэкон» Андрэй Сізаў.

Суднаходства ў Керчанскім праліве спыненае з ліпеня 2026 года на фоне атак беспілотнікаў. Цяпер яго аднаўленне таксама пад пытаннем. Паводле ацэнкі Сізава, расчыстка канала ад абломкаў можа заняць ад аднаго да трох месяцаў. Для параўнання ён прыводзіць абвал пралёта моста ў амерыканскім Балтыморы ў 2024 годзе: тады на аднаўленне суднаходства па рацэ Патапска спатрэбілася прыкладна столькі ж часу.

Вайсковы эксперт і былы афіцэр Арміі абароны Ізраіля Ігаль Левін сумняваецца, што Расія ўвогуле будзе аднаўляць Крымскі мост. На яго думку, гэта не мае сэнсу, паколькі аб'ект знаходзіцца ў зоне дасяжнасці ўкраінскіх ракет і беспілотнікаў, а расійская сістэма супрацьпаветранай абароны не змагла эфектыўна абараніць яго.

Левін таксама лічыць, што савецкія сістэмы СПА састарэлі і ўжо не адпавядаюць сучасным пагрозам. Ён звяртае ўвагу на шырокі арсенал узбраенняў, які выкарыстоўваецца сёння: ад буйных сістэм накшталт FP-5 і крылатых ракет «Нептун» да шматлікіх невялікіх і мабільных беспілотнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?13

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?13

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць