Зборная Беларусі засталася на 94‑м месцы ФІФА
Фота football.by
Па выніках лістападаўскіх матчаў Лігі нацый зборная Беларусі па-ранейшаму займае 94‑е месцаў рэйтынгу ФІФА.
Перамога над Сан-Марына (2:0) дадала нашай камандзе 1,71 бала, а параза ад Албаніі, у сваю чаргу, пазбавіла яе 5,56 бала. Агульная колькасць рэйтынгавых балаў цяпер складае 1249,60.
На чале рэйтынгу па-ранейшаму знаходзіцца чэмпіён свету Іспанія (2011,57). Потым ідуць Аргенціна (1972,80), Францыя (1958,86), Англія (1925,59), Партугалія (1807,69), Бразілія (1806,51).
93‑е месца займае Балгарыя, Кітай — 95-ы.
Сёння стала вядома, з кім можа згуляць Беларусь у стыкавых матчах Лігі нацый за права выступіць у наступным розыгрышы ў дывізіёне В.
Гэта Паўночная Македонія ( 73‑е месца), Грузія (74-е), Ізраіль (76-е).
Што да суседзяў Беларусі: Расія, якая не бярэ ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, займае 35‑е месца, Украіна — 36-я, Польшча — 38-я, Латвія — 145-я, Літва — 146-я.