Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС
Старшыня Кітая Сі Дзіньпін не дазволіў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну стаць побач з ім і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас агульнага фота ўдзельнікаў саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), піша The Moscow Times.
Фота: Sergey Bobylev/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле відэа, апублікаванага Крамлём, пасля абмену поціскамі рук паміж Трампам і Пуціным Сі паказаў расійскаму прэзідэнту, дзе яму заняць месца для здымка. У выніку Пуцін апынуўся паміж жонкай кітайскага лідара і прэзідэнтам В'етнама То Ламам. Сам жа Сі пазіраваў побач з Трампам.
Раней Сі Дзіньпін не стаў асабіста сустракаць Пуціна ў аэрапорце Шэньджэня, даручыўшы гэта кіраўніку канцылярыі ЦК Камуністычнай партыі Кітая Цай Ці. Пры гэтым кітайскі лідар сам выйшаў да самалёта Трампа. Яны абняліся і разам прайшлі па чырвонай дарожцы да ганаровага картэжа.
Адрознівалася і музычнае суправаджэнне ўрачыстага прыёму: для Трампа аркестр выканаў гімн ЗША, а з'яўленне Пуціна суправаджалася музыкай рускага танца «Трапак» з балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок».
Трохбаковая сустрэча Пуціна, Трампа і Сі Дзіньпіна запланаваная на 19 лістапада. Лідары маюць намер абмеркаваць пытанні ядзернага раззбраення. Пуцін таксама хацеў закрануць тэму вайны ва Украіне, аднак амерыканскі і кітайскі бакі не ўключылі яе ў парадак дня перамоў.
Чытайце таксама:
Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі
Памочнік Пуціна анансаваў некалькі размоваў кіраўніка Расіі з Трампам
У Шэньджэне прайшлі перамовы Пуціна і Сі
«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?