БЕЛ Ł РУС

Папулярная крама ў Польшчы прызналася, што гандлявала няякаснымі прэзерватывамі

18.11.2026 / 19:30

Nashaniva.com

Сетка польскіх крам Rossmann тэрмінова адклікае дзве разнавіднасці прэзерватываў уласнай маркі Preventivo. Лабараторныя выпрабаванні паказалі, што вытворца не забяспечыў стабільную якасць прадукцыі: прэзерватывы з пэўных партый могуць прапускаць вадкасць або рвацца, паведамляе the-warsaw.pl

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Купцоў прадукцыі заклікаюць неадкладна спыніць яе выкарыстанне і вярнуць упакоўкі ў краму. Грошы абяцаюць вярнуць нават без чэка.

Адкліканне тычыцца не ўсёй прадукцыі маркі, а толькі асобных партый двух відаў.

Першы від — ультратонкія прэзерватывы Preventivo па 24 штукі ва ўпакоўцы, штрыхкод 4305615918396. Пад адкліканне трапілі ўпакоўкі з тэрмінам прыдатнасці з лютага да чэрвеня

2030 года ўключна, з нумарамі партый 5312, 5526, 5661 і 5662.

Другі від — прэзерватывы Preventivo Mixed з каўчуку, таксама па 24 штукі ва ўпакоўцы, штрыхкод 4305615918433. Для іх вызначаныя наступныя партыі і тэрміны прыдатнасці:

У краме Rossmann просяць папярэдзіць знаёмых і сваякоў, якія маглі набыць гэтую прадукцыю. Упакоўкі можна вярнуць у любую краму сеткі ў Польшчы, якіх налічваецца больш за 2100. Чэк для вяртання грошай не патрэбны.

Карыстацца прэзерватывамі з названых партый нельга, нават калі вонкава яны выглядаюць нармальна: вытворчы дэфект немагчыма выявіць без праверкі.

Згодна з польскім заканадаўствам аб бяспецы прадукцыі, пры вяртанні небяспечнага тавару прадавец павінен прапанаваць купцу як мінімум два варыянты вырашэння праблемы: замену на бяспечны тавар таго ж тыпу або вяртанне грошай. Сума вяртання не можа быць меншай за тую, якую пакупнік заплаціў.

Калі крама адмаўляецца прымаць тавар, пакупнік можа падаць скаргу ва Упраўленне абароны канкурэнцыі і спажыўцоў або ў ваяводскую гандлёвую інспекцыю. Інфармацыю пра адкліканне небяспечных тавараў у іншых краінах Еўрасаюза можна праверыць у сістэме Safety Gate, дзе збіраюцца адпаведныя папярэджанні.

Чытайце таксама:

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Што такое мужчынская кантрацэпцыя цяпер? Навукоўцы навучыліся выключаць і ўключаць выпрацоўку сперматазоідаў

Музей у Амстэрдаме выставіў 200‑гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг

Каментары да артыкула