БЕЛ Ł РУС

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?

19.11.2026 / 06:00

Ідаля Салавей

У Кітаі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў спрабуюць укараніць жаночыя пісуары. Яны дазваляюць мачыцца стоячы, эканоміць ваду і не дакранацца да ўнітаза. Аднак незвычайная ідэя дагэтуль выклікае спрэчкі, піша New York Post.

Пісуар і прыстасаванне ў выглядзе варонкі. Скрын відэа: jiemian.com

У пачатку лістапада ў інтэрнэце стала папулярным відэа з жаночай прыбіральні гандлёвага цэнтра JD Mall у горадзе Усі на ўсходзе Кітая. На ім бачныя некалькі ярка-ружовых пісуараў, усталяваных уздоўж сцяны. Побач ляжаць аднаразовыя прыстасаванні ў форме варонкі, якія дазваляюць жанчынам мачыцца стоячы.

Наведвальніца, якая зняла відэа, расказала, што спачатку яны з сяброўкамі падумалі, нібыта ў жаночую прыбіральню пачалі пускаць мужчын. Толькі заўважыўшы аднаразовыя варонкі, яны зразумелі прызначэнне незвычайнага абсталявання.

Прыхільнікі жаночых пісуараў сцвярджаюць, што яны дапамагаюць скараціць чэргі ў грамадскіх прыбіральнях і эканоміць ваду. Акрамя таго, жанчынам не трэба дакранацца да сядзення ўнітаза. Такія прыстасаванні могуць быць асабліва зручнымі для цяжарных, пажылых жанчын і тых, каму цяжка прысядаць праз праблемы з суставамі.

Аднак у сацсетках відэа выклікала не толькі здзіўленне, але і скепсіс. Некаторыя карыстальніцы сумняваліся, наколькі зручна карыстацца такім пісуарам у штанах і як забяспечыць прыватнасць.

Пісуары ў жаночай прыбіральні гандлёвага цэнтра JD Mall у горадзе Усі. Скрын відэа: jiemian.com

Ідэі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў

Першыя спробы ўкараніць жаночыя пісуары ў Кітаі пачаліся яшчэ ў 1990‑я гады дзякуючы інжынерцы Е Ганьлінь. Праз захворванне пазваночніка ёй было балюча прысядаць, таму яна распрацавала прыстасаванне, якое дазваляла жанчынам мачыцца стоячы.

У 2004 годзе яна за ўласныя грошы стварыла пераносныя пісуары, якія ўсталёўвалі ў людных месцах гарадоў Сіань і Сяньян. Побач бясплатна раздавалі аднаразовыя варонкі, каб жанчыны маглі карыстацца імі стоячы.

У 2010 годзе шэсць жаночых пісуараў усталявалі ў Шэньсійскім педагагічным універсітэце. Ініцыятыву тлумачылі жаданнем эканоміць ваду. Студэнткі падтрымалі гэтую ідэю, хоць і прызнавалі, што да незвычайнага спосабу наведвання прыбіральні трэба прызвычаіцца.

Чытайце таксама:

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў 

У гэтай краіне грамадскія туалеты славяцца чысцінёй. Але не ведаю, ці вы хацелі б, каб вашых дзяцей так да гэтага прывучалі

Каментары да артыкула